Гэты пост быў напісаны 9 жніўня 2019 (за 42 дні да запуску першай версіі блога), увечары наступнага дня пасля прэм’еры дзевятага фільма Квенціна Таранціна.

Аднойчы ў Галівудзе Таранціна зняў свой дзевяты фільм. Аднойчы ў Віцебску (няўжо) гэты фільм паказалі ў кінатэатрах. Зразумела, нельга было на яго не схадзіць.

Апошні раз я пісаў хоць які-небудзь пост у блогу недзе год таму, а можа і больш. І то быў зусім другі блог, той, які жыў шмат гадоў, роўна да таго часу, пакуль я не злавіў у сваей главе думку, што жадання пісаць ужо не такое моцнае і цягнуць амаль мёртвы сайт няма ніякага сэнсу. Але пасля прагляду Таранцінаўскага кіно, нешта ў маёй галаве зной павярнулася, магчыма нават зламалася, і пальцы самі сабой пацягнуліся да клавіятуры… Але блога майго больш няма, і я не ведаю калі ён з’явіцца (спадзяюся, што хутка), таму адраджэнне сваёй дзейнасці давялося ладзіць у гугл доках. Але ж размова сёння не пра гэта, як ніяк пост пра “Аднойчы ў Галівудзе”, таму пяройдзем бліжэй да справы.

Пачнем з таго, што Таранціна відаць сапраўдны геній. Здаецца, што большасць яго стужак знята па вельмі простых сцэнарах, яны павольныя, часцяком камерныя, з ворахам дыялогаў. Дай такі матэрыял каму заўгодна і на выхадзе чакай неверагодную нудзяціну, але Таранціна неяк выкручваецца і глядзець яго кіно цікава. Не ведаю, як ён гэта робіць. 

Аднойчы ў Галівудзе ідэальны прыклад таго, аб чым я вышэй кажу. Тут на працягу ўсяго хранаметражу амаль нічога не адбываецца, і ў той жа час адбываецца вельмі шмат чаго. За дзвье гадзіны ад пачатку мы бачым усяго пару звычайных дзён з жыцця трох герояў. Але ўсё, што адбываецца навокал, стварае вельмі яскравую карціну Галівуда канца 60-х. Ты пранікаешся гэтым амерыканскім светам, яго асяродзем і атмасферай. І на мой погляд, менавіта гэта галоўная частка стужкі. Да, тут ёсць цэнтральныя героі, але ў іх жыцці няма нічога неварагоднага. Нават сцэну з хіппі напрыканцы я лічу дэманстрацыяй адной з праблем тагачаснай ЗША, а не чымсці асабістым для герояў.

Але гэта не азначае, што героі стужкі не цікавыя. Наадварот, іх простыя гісторыі яшчэ больш прывабліваюць і даюць пачуццё блізкасці. Сканчэнне гісторыі Шэрон Тэйт асабліва кранае, улічваючы адрозненне кіношных падзей ад рэальнасці.

Насамрэч, я не ведаю, што яшчэ можна расказваць пра “Аднойчы ў Галівудзе”. Гэта кіно, праглядзеўшы якое, я напоўніўся адначасова радасцю і смуткам, бо з аднаго боку пабачыў тое самае яскравае прадстаўленне Амерыкі 60-х з такімі жывымі людзьмі, а з другога – зноў адчуў сучасны недахоп вулічнай рамантыкі і чалавечага натхнення.