Мінулыя выходныя прайшлі максімальна прадуктыўна. Не ўлічваючы аднаго рамённага сняданку ў лесе ля чыгункі, увесь свой час я ахваряваў прагляду кіно. Як ітог: шэсць поўных метраў па дзве гадзіны і адзін амаль прагледжаны серыял. Чым не падстава для новага сціслага запісу.

Sabaibaru famirî…

…у маёй фільматэцы, ці Survival Family, ці Сямейнае выжыванне, ці Сям’я выжывальцаў… Як каму падабаецца. Японскае кіно пра звычайную сям’ю з бацькай, які ўвесь час думае толькі пра працу, беспрацоўнай маці, якая займаецца хатнімі справамі і дзецьмі, што заўсёды ў тэлефонах ды камп’ютарах. Але ўсё змяняецца, калі аднойчы спазаранку ва ўсім горадзе поўнасцю знікае, і напрацягу тыдняў больш не з’яўляецца, электрычнасць. Заставацца ў цэнтры мегаполісу становіцца небяспечна і сямейства вырашае адправіцца на роварах праз усю краіну да свайго апошняга сваяка.

Для мяне, як для чалавека, які пакуль только марыць аб вялікіх роварных падарожжах, у гэтым кіно цудоўна ўсё: атмасфера, прыгоды і ровары. Магчыма таму я і накінуў лішнія паўбальчыка на і без таго моцную драму.

Biri Gyaru

Іншы фільм, прагляд якога хацелася б захаваць на гэтых старонках – Двоечніца Гяру. Гэта камедыя, хаця я б хутчэй аднёс да драмы, пра абсалютную дурніцу, якая на апошшнім школьным годзе вырашае ўзяцца за розум, каб споўніць сваю мару пра вучобу ў прэстыжным універы. Само кіно трошкі глупае, больш наіўнае і амаль фантастычнае, але тая ўпартасць і настойлівасць, з якой экранная былая двоечніца ідзе да своёй мэты натхняе. Глядзеў бы я падобныя фільмы падчас сваёў вучобы, дык можа менш бы ленаваўся.

Ну і апошнім нумарам сваёй праграмы адзначу Eiga: minna! Esupâ da yo! Але не таму, што гэта нейкі выдатны фільм, а таму, што гэта першая за доўгія часы стужка, якая папоўніла маю персанальную калекцыю так званага адмысловага кіно.