Пару дзён таму я пісаў пра тое, што за выходныя амаль цалкам паглядзеў серыял. Дык вось, гэта была зусім свежая містычна-хорарная карэйская дарамка.
Соль замесу: малады пусанскі хлопец ЧонУ пасля службы ў войску з’язджае ў Сеул на працу па запрашэнні сябра. У кішэнях пуста, таму ён вымушаны пасяліцца ў непрывабным інтэрнаце на ўскрайку, жыхары якога ўжо с першага дня пачынаюць паводзіць сябе дзіўна.
Увесь час галоўны герой змагаецца са сваімі псіхалагічнымі праблемамі і гневам, які расце ўнутры як снежны ком. Змрочная атмасфера, пануючая ў інтэрнаце, толькі пагаршае становішча. Навокал пачынаюць знікаць людзі, а мясцовыя насельнікі яшчэ больш відавочна праяўляюць нейкую нездаровую зацікаўленнасць справамі свайго новага суседа. Напружанне расце, а з ім і параноя ЧонУ.
Ну а зараз больш канкрэтыкі пра тое, што падабалася і не непасрэдна мне. Першае, і мабыць галоўнае – сюжэт, які ня спаўзае на дно ў другой палове сезону. Я маю даволі багаты (для сярэдняга чалавека) вопыт прягляду азіяцкіх дарамаў і добра, калі хаця б адну з пяці можна было б даглядзець без болю. Сумна, але гэта даволі тыповая сітуацыя. На шчасце гэтым разам дадзеная бяда абыйшла бокам. Taineun Jiokida трымаецца да апошняга эпізоду… Амаль. Чаму амаль? Таму што карэйцы не былі б самімі сабой, калі б не навярнулі на прыканцы якой-нібудзь каламуты з вось гэта паваротамі. Шчыра кажучы, падобныя хады ўжо і так нагналі аскому, так да таго яшчэ і спробы пакінуць адкрытым фінал там, дзе гэта зусім непатрэбна, уражанні трохі псуюць. Але ўсё ж такі сапраўды трохі, глабальна на ўспрыманні серыялу гэта гэта не адбіваецца.
Пацешыў вока добры экшэн. Ён усяго крыху ніжэй узроўнем за той, што можна пабачыць у паўнавартасных карэйскіх трылерах. Вельмі сакавіты і мясісты, з кроўю, халоднай зброяй і ўсім іншым, што так міла воку… Аднак і тут не дакруцілі. Я не ведаю карэйскаха заканадаўства і нормаў, якімі карыстаюцца на тэлебачанні, але падазраю, што ёсць там рэчы такія ж маразматычныя, як расійскія папярэджанні пра сцэны паліва і замазванні сігар. Бо інакш ніяк не апраўдаць замыленыя лёзы, сякеры ды іншыя прылады, якія выкарыстоўваюцца для збіцця, ці нават патынцыйнага збіцця, каго-небудзь. Так, паверх кожнага нажа ў руцэ наляпілі размыты авальчык, з-пад якога як бы контур і бачна, аднак усё роўна складаецца ўражанне, што нешта з маім экранам ці ўволуле з вачамі не так. Самае смешнае, калі нажоў у кадры некалькі, а блюрам накрылі только адзін, які праз імгненне апынецца ў кагосцьі ў руках. Чым адрозневаецца зброя ў руцэ ад зброі на стале ці сцяне для мяне засталося загадкай.
У астатнім серыял рэальна добры. Інтрыга ёсць, прыгнятальная атмасфера таксама, саўндтрэк цікавы, акцёры знакамітыя і таленавітыя. Карацей, пары выдаткаваных пад яго вечароў зусім не шкада. Наколькі ведаю, на сваёй радзіме рэйтынг Taineun Jiokida атрымаў крыху вышэйшы за сярэдні, таму цікава, ці будзе другі сезон.