Сышоў яшчэ адзін каляндарны год і я зноў вырашыў звярнуцца да статыстыкі, якая з большага адлюстроўвае мае ўласныя перавагі на музычным фронце. У 2021-м я нарэшце па-сапраўднаму адкрыў для сябе Spotify і большасць часу слухаў музыку менавіта там, таму думаю, што скроблы за гэты год найбольш дакладна адлюстроўваюць рэальную карціну. Але адмаўляцца ад сістэмы з працэнтам за “ўласныя адчуванні” ўсё роўна не хочацца, а значыць правілы такія ж, як і ў мінулым выніковым запісе: 70% – скроблы, 30% – “уласныя адчуванні”.
Выканаўцы:
На першым месцы, з адрывам ад другога амаль у паўтары разы, гурт, які зараджаў мяне першыя месяцы года. Дзякуючы BAND-MAID я нават даўно закінутую рубрыку “Banjo” ажывіў.
З мінулага года ў спіс паспяхова перабраліся ўжо любімыя японкі: Aimer, LiSA і Ueda Marie. Далучылася да іх шэрагаў Aimyon, адразу заскочыўшы на п’едэстал. Усе астатнія месцы, у тым ліку і першыя, за адкрыццямі. Aespa, Everglow і Purple Kiss сёлета сталі для мяне тварам карэйскай поп-музыкі, а Japanese Breakfast і айчынны гурт Молчат дома ўзначалілі персанальны індзі-топ.
Пераходзім да альбомаў (міні-альбомаў і сінглаў).
Дваццаць лепшых:
- Soft Sounds From Another Planet (Japanese Breakfast)
- Walpurgis (Aimer)
- Heard That There’s Good Pasta (Aimyon)
- World Domination (BAND-MAID)
- Монумент (Молчат дома)
- Nothing Is True & Everything Is Possible (Enter Shikari)
- HIDE & SEEK (Purple Kiss)
- Savage – The 1st Mini Album (aespa)
- Next Level – Single (aespa)
- Heartbreaker (Ueda Marie)
- [&] (LOONA)
- LEO-NiNE (LiSA)
- Excitement of Youth (Aimyon)
- Momentary Sixth Sense (Aimyon)
- Into Violet (Purple Kiss)
- -77.82X-78.29 (Everglow)
- LOVE GENERATION (DIA)
- Daydreaming / Choose me (BAND-MAID)
- REMINISCENCE (Everglow)
- QURIOUS (woo!ah!)
З самага цікавага тут альбом 2017-га Soft Sounds From Another Planet (Japanese Breakfast), дзе кожная песня апраўдвае назву ўсяго альбома. У гурта ёсць і больш свежы рэліз – Jubilee, які таксама шыкоўны, але наслухаць на ТОП я яго не паспеў.
Альбом Walpurgis (Aimer) стаў першым і, магчыма, адзіным выхад якога я сапраўды чакаў. І не дарэмна, рэліз вельмі моцны. Aimyon навічок у маёй фанатэцы і слухаў я яе амаль усёй дыскаграфіяй, таму адразу тры альбома трапілі ў спіс лепшых.
Нечакана для самога сябе ўспомніў і пра гурт часоў, калі сам быў яшчэ падлеткам – Enter Shikari. Іх альбом Nothing Is True & Everything Is Possible выйшаў яшчэ ў 20-м, але расслухаў я яго недзе напрыканцы лета 21-га. Апошнія гады творчасць “новых” Enter Shikari зусім не чапляла, але ў Nothing Is True & Everything Is Possible “новыя” і “старыя” быццам зліліся ў нешта адзінае новае і гэта новае мне зайшло.
Лепшыя песні:
- Next Level (aespa)
- YOLO (BAND-MAID)
- Dawn (LiSA)
- Harunohi (Aimyon)
- My Heart Skip a Beat (Purple Kiss)
- FIRST (Everglow)
- Cold Rain (Aimer)
- Yes I Know (Yebin)
- Lovesick Girls (BLACKPINK)
- One Day (SPYAIR)
- Road Head (Japanese Breakfast)
- Kai Tangata (Alien Weaponry)
- PTT (Paint the Town) (LOONA)
- I Don’t Miss U (woo!ah!)
- Weekend (Taeyeon)
- BOCA (Dreamcatcher)
- Not Shy (ITZY)
- Aurora (BUMP OF CHICKEN)
- As you Wish (WJSN)
- THE GREAT UNKNOWN (Enter Shikari)
Песенны спіс таксама фармаваў па правілах мінулага года – па адной на кожнага выканаўцу з ТОПа. Абсалютны чэмпіён як па колькасці праслухоўванняў, так і па маім асабістым адчуванні – Next Level, сінгл aespa. Слухаў на рэпіце і дагэтуль гатовы пераслухваць. Тое ж самае скажу і пра месцы з другога па сёмае. Пра Yes I Know (Yebin) пішу асобна, бо сама песня не сказаць, што вельмі чапляе, але выканаўца ўжо даўно ў маім спісе тых, каго любіш без якіх-небудзь аб’ектыўных прычын і будзеш слухаць усё, што б той не выпусціў.
Пра BLACKPINK зараз ужо можна нічога і не казаць, гурт вядомы нават тым, хто к-поп ніколі не слухаў. Абмоўлюся толькі, што Lovesick Girls гучыць вельмі не па-карэйску, магчыма таму яна мяне і зачапіла.
З астатніх выдзелю Alien Weaponry з іх Kai Tangata. Гурт знайшоў недзе на стыку 20-га і 21-га гадоў і бадзёрую зіму ён мне забяспечыў. Вельмі каларытныя музыкі з Новай Зеландыі, з жорсткім і аўтэнтычным гучаннем.
БОНУС
Прыкладна з сярэдзіны года дзякуючы асобнаму профілю на last.fm я збіраў статыстыку па так званых “фонавых” праслухоўваннях, гэта калі музыку ўключаеш пад нейкую працу каб нешта недзе гучала. Ніжэй ТОП 5 “фонавых” выканаўцаў і песень. Канкрэтна гэтыя спісы састаўляліся толькі па звесткам last.fm, ніякія ўласныя адчуванні тут не ўлічваліся.
Лепшыя фонавыя выканаўцы:
- Aimyon
- John Legend
- Japanese Breakfast
- Everglow
- Purple Kiss
Лепшыя фонавыя песні:
- Yes I Know (Yebin)
- I Don’t Miss U (woo!ah!)
- Dun Dun (Everglow)
- Marigold (Aimyon)
- Silver Bells (John Legend)