Вось і надышоў час зноў падводзіць музычныя вынікі мінулага года. Па ўласных адчуваннях, гэтым разам я слухаў больш каго і больш чаго, таму і вынікі, здаецца, атрымаліся разнастайнымі. Спісы ніжэй складаліся па тых жа правілах, як і ў мінулым годзе, з адным толькі адрозненнем: гэтым разам я не дачакаўся самага канца, а ўзяў дадзеныя па праслухоўванням з 1 студзеня па 15 снежня, таму апошнія два тыдні года як бы застануцца за бортам. Тым не менш, звычайна ў гэты перыяд усё адно граюць пераважна калядныя песні, таму іх уплыў на ТОП і так быў бы мінімальным.

Baek Yerin
Baek Yerin

Выканаўцы:

  1. Baek Yerin
  2. dArtagnan
  3. FTISLAND
  4. Feuerschwanz
  5. Man with a Mission
  6. Odd Eye Circle
  7. Enter Shikari
  8. Cherry Filter
  9. Shin Ji Hoon
  10. Kenshi Yonezu

Як бачна, спіс выканаўцаў усё яшчэ пераважна азіяцкі, але ён цалкам адрозніваецца ад таго, што быў у мінулым годзе. Ні аднаго супадзення, калі не ўлічваць, што Odd Eye Circle частка LOONA. Паглядзеўшы на спіс, здаецца, што год мой прайшоў пад гукі індзі-рока і балад Baek Yerin і Shin Ji Hoon, гітар карэйскіх бэндаў FTISLAND і Cherry Filter, а таксама японцаў Man with a Mission і Kenshi Yonezu. Насамрэч, так і было, але галоўным адкрыццём усё ж сталі нямецкія гурты Dartagnan і Feuerschwanz, пра якія я ўпершыню даведаўся яшчэ летам, але слухаю і сёння.

Альбомы і сінглы:

  1. Sage (FTISLAND)
  2. Version Up (Odd Eye Circle)
  3. Fegefeuer (Feuerschwanz)
  4. tellusboutyourself (Baek Yerin)
  5. Felsenfest (dArtagnan)
  6. <K> (Heejin)
  7. Howl (Chuu)
  8. Every letter I sent you. (Baek Yerin)
  9. Break and Cross the Walls II (Man with a Mission)
  10. Rêve (Decarnation OST) (fleur et bleue)
  11. Love, Yerin (Baek Yerin)
  12. Girls – The 2nd Mini Album (aespa)
  13. Feuer & Flamme (dArtagnan)
  14. stars and memories and poetry (Shin Ji Hoon)
  15. Verehrt und verdammt (dArtagnan)
  16. Lichterland – Best Of (Deluxe) (Unheilig)
  17. W.A.Y (TRI.BE)
  18. Stray Sheep (Kenshi Yonezu)
  19. Third Eye (Cherry Filter)
  20. Pisces (Baek Yerin)
dAartagnan
Chuu

Па альбомах амаль без сюрпрызаў. Большасць належыць тым жа, хто ўзначаліў ТОП выканаўцаў: Baek Yerin, Feuerschwanz, Dartagnan. На першым месцы Sage (FTISLAND) — гэта адзіны альбом гурта, які ўвайшоў у спіс, бо новы і іншыя я ў 2023-м проста не слухаў. Version Up (Odd Eye Circle) ускочыў на другі радок, бо гэта першы альбом кагосьці з LOONA пасля таго, як яны разбегліся са старой кампаніі па іншых. Адметна, што альбом другой часткі, якая адкалолася, Loossemble, нават у дваццатку не трапіў. Затое трапілі Heejin і Chuu са сваімі новымі сольнікамі. Сольнік Chuu увогуле для мяне лепшы поп года, альбом Heejin падаецца слабейшы, нягледзячы на тое, што слухаў я яго нават больш.

Лепшыя песні:

  1. Sage (FTISLAND)
  2. Limit (Yerin Baek)
  3. Lucid (Odd Eye Circle)
  4. moonlight boy (CherryFilter)
  5. Lady (Kenshi Yonezu)
  6. Aliens (Chuu)
  7. SGFRD Dragonslayer (Feuerschwanz)
  8. Stay Together (TRI.BE)
  9. Video Game (Heejin)
  10. Westwind (dArtagnan)
  11. (pls) set me on fire (Enter Shikari)
  12. One More Flag in the Ground (Kamelot)
  13. ICU (aespa)
  14. More Than Words (Man with a Mission)
  15. A Story That Will Turn Into A Poem (Shin Ji Hoon)
  16. Dans La 3Bis (fleur et bleue)
  17. Something’s Wrong (Kwon Jin Ah)
  18. Kiri (Monoral)
  19. Waited (orig. Young K) (cover by Yves)
  20. Different Hearts (Sole & Ginjo)
Man with a Mission
Yves

Дабраліся да галоўнага: лепшых песень 2023 года на мой погляд, або лепш сказаць слых. Цікава, што ў адрозненні ад мінулага года, у гэтым п’едэстал за кранаючымі душу і сэрца баладамі і толькі пасля іх пачынаецца нешта бадзёрае. Таксама, у спіс зноў трапіў Kenshi Yonezu з новай песняй Lady. Канешне не абышлося без Feuerschwanz і Dartagnan, і старых, але ўсё яшчэ любімых Enter Shikari і Kamelot. Яшчэ з цікавага — Dans La 3Bis (fleur et bleue). Класная песня, як і ўвесь альбом-саундрэк да гульні, у якую я нават не гуляў. Вядома, нельга было б абысці LOONA, што побач са мной ужо… 7 гадоў О.О Працаўладкаваныя дзяўчыны прадстаўлены Lucid сабгурта Odd Eye Circle і сольнікамі Chuu з Heejin — Aliens і Video Game. Звяртаю ўвагу, што ні адна з трох песень не з’яўляецца загалоўнай. Асобнае месца, як у сэрцы, так і ў ТОПе, для Yves, якая на момант падвядзення гэтых вынікаў ужо паўгода афіцыйна беспрацоўная, затое, падаецца, шчаслівая займацца тым, што падабаецца. Напрыклад, каверы пісаць, адзін з якіх я і нарэпіціў.

Бонусныя алды:

Акрамя тых, пра каго ўжо напісаў вышэй, у 2023-м мяне час ад часу цягнула да алдоў. У аснаўныя ТОПы яны не трапілі, але падзяку і згадку заслугоўваюць, таму дзякуй: Steelheart, Céline Dion, John Denver, Queen, A-ha, Nazareth ды іншым, хто гучаў з маіх калонак настальгічнымі вечарамі.