Гэты пост быў напісаны 5 верасня 2019 (за 15 дзён да запуску першай версіі блога).

Калі табе перавальвае за 25 год, усё часцей не хапае часу не толькі нешта пісаць пра кіно, а нават глядзець яго. Але гэтым летам я ўпершыню за некалькі гадоў сыйшоў на адпачынак ад пастаяннай працы і зараз марную вольны час на гульні і фільмы. Увечары збіраюся на другую частку “Яно”, а пару дзён таму паглядзеў новага Дыснэеўскага Аладзіна.

Шчыра кажучы, я вельмі скептычна стаўлюся да спробаў Disney наздымаць фільмаў па сваіх мультыках. Я ўрыўкамі бачыў Караля Льва і гэтыя жывёліны, якія размаўляюць там амаль не адкрываючы рота, для мяне выглядалі крыпова. Таму і ад Аладзіна не сказаць, што чакаў чагосці большага, да таго ж і трэйлеры яго таксама ніяк не зацікавілі. Але пасля прагляду мерванне рэзка змянілася. Мне спадабаліся і акцёры (ўключаючы Уіла Сміта), і рэжысура, і сцэнырый (хаця ён амаль поўнасцю паўтарае мультфільм 1992-га). Адзінае, што рэжа вока, гэта абсалютная адсутнасць ліпсінга ў дубляванай версіі падчас спеваў, але гэта кошт, які мы плацім за сваё нежаданне чытаць субтытры ў кінатэатрах.

У выніку, магу сказаць, што кіношны Аладзін вярнуў мне веру ў тое, што з Дыснэеўскімі фільмамі яшчэ не ўсё страчана і можна смела чакаць выхаду Мулан… Хаця ў кінатэатр я на яе ўсё ж наўрад ці пайду.