Пакуль навокал толькі і размовы, што пра каранавірус, я ўспомніў пра існаванне свайго акаўнта на last.fm. Зайшоў, і нават здзівіўся, бо, як аказалася, доўгі час на адной-двух маіх прыладах быў наладжаны скроблінг. Такім чынам, сэрвіс сабраў крыху няпоўную, але ўсё ж статыстыку, пра мае музычныя перавагі і тое, як яны змяняліся на працягу апошніх пяці гадоў. І раз ужо так сталася, чаму б не ўвекавечыць гэтую статыстыку ў сваім Сховішчы, падумаў я. Вынік ніжэй.
2015 – Год індзі, рока і саўндтрэкаў
Пяцёрка першых:
Так, тры з пяці першых месцаў за індзі гуртамі, яшчэ два за рокам. Акрамя таго, недзе там выйшаў Вядзьмар 3 з яго шыкоўным саўндтрэкам, ён прапісаўся на некалькі пунктаў ніжэй – на 11 месцы. А яшчэ гэта год, калі Тэён (#9) выпусціла свой першы міні-альбом з “I”, а Red Velvet (#6) паўнафарматны “The Red”.
2016 – Японскі прарыў
Пяцёрка першых:
- BABYMETAL
- The Temper Trap
- Die Antwoord
- The Naked and Famous
- Jang Beom June (Busker Busker)
Японшчыну я слухаў і раней, слухаю і дагэтуль, але не магу сказаць, што калісьці BABYMETAL былі ў фаворы. Last.fm у 2016-м палічыў інакш, ну і няхай. Затое ў тым жа годзе было адразу два альбомы ад маіх любімых індзюшатнікаў: Simple Forms (TNAF) і Thick As Thieves (The Temper Trap). Абодва таксама трапілі ў пяцёрку. А яшчэ туды трапіў Jang Beom June, таксама ідзі-выканаўца. Калі памяць не падводзіць, то пазнаёміўся я з ім у гэтым жа годзе, калі глядзеў папулярнае на той час карэйскае шоу Infinite Challenge. Пару пунктаў дабрала Тэён, у 2016-м яна аказалася на сёмым месцы, а на шостым карэйскі гёрлзбэнд Wonder Girls з крутым аўтэнтычным “рэтра” альбомам.
2017 – Занадта шмат к-попа
Пяцёрка першых:
- Кім Тэён
- Red Velvet
- Джэсіка
- Чон Джунён (хто ж ведаў)
- Dreamcatcher
Не спяшайцеся асуджаць! Я на 100% упэўнены, што ў гэтым годзе ў мяне не працаваў скроблер на мабільным… Хаця каго я падманваю, у той час я ўжо амаль не слухаў музыку на тэлефоне, неяк больш з камп’ютара атрымлівалася, ну і 828 праслухоўванняў песень Тэён як бы намякаюць, што ўвесь 2017-м год прайшоў пад знакам карэйскага попу. І гэта вы яшчэ тых, хто ніжэй за пятае месца не бачылі, а там першы выканаўца не карэйскага паходжання – Powerwolf на адзінаццатым месцы.
2018 – Усё яшчэ шмат карэйскага
Пяцёрка першых:
Чатыры карэйцы, а пяты японец. Такі вось азіяцкі год атрымаўся. Можа здацца, што зноў вакол стандартны к-поп, але гэта не зусім так. На першым месцы цікавы поп з прымессю лёгкага рока, на другім – любімая ўжо Тэён, далей гурт дзяўчын, баладамі якіх я некаторы час жыў, далей індзі-спявачка, якая заспявала ў маім стылі пасля распаду Wonder Girls (глядзіце пра 2016-ы), ну і на пятым адзін з самых любімых кампазітараў. Таксама ў гэтым годзе я шмат слухаў Джона Леджэнда і беларускага фолк-кампазітара Dzivia. Словам, за год зусім не сорамна.
2019 – Апошні
Пяцёрка першых:
На пяты год карэйцаў з ТОПа пачалі выціскаць японцы. На першае месца ўзляцела Yorushika, Susumu Hirasawa падняўся на радок вышэй, а ўслед за ім спявачка жанру электра-поп REOL. З трэцім месцам усё зразумела, там зноў Тэён, а вось на другое ўскочыў зусім малады гурт, сольныя песні ўдзельніц якога я слухаў яшчэ ў 2017-м і ўжо тады нешта зачапіла. Спойлер: слухаю іх і зараз, у 2020-м. Акрамя гэтай пяцёркі, да дзірак закруціў скандынаўскі фолк Heilung, адкрыў для сябе гурт 70-х Berlin, зноў вярнуўся да The Killers. Яшчэ з цікавых: японскія гурты ONE OK ROCK і BUMP OF CHICKEN, спявачка Marie Ueda і іншыя.
Ну а зараз ідзе 2020-ы і пакуль цяжка прадбачыць, якімі будуць ягоныя вынікі. Але ўжо зараз я магу сказаць, што некалькі новых выканаўцаў у ТОПе абавязкова з’явіцца.