Яшчэ адзін год імкліва падыходзіць да свайго завяршэння і гэта значыць, што надышоў час падводзіць чарговыя музычныя вынікі.

Калі казаць шчыра, то 2022-і год для мяне быў зусім не пра музыку. На фоне ўсіх змрочных падзей, былі перыяды, калі я на працягу тыдняў музыку не слухаў увогуле, таму амаль ніякіх новых адкрыццяў ніжэй не будзе. Таксама гэтым разам я вырашыў адмовіцца ад сістэмы 70+30, калі акрамя скроблаў улічваў яшчэ і асабістыя адчуванні. Звязана гэта з тым, што 99% было наслухана праз Spotify, таму скроблы і без усялякіх карэктыровак адлюстроўваюць мае перавагі лепш, чым калі. Карацей, паехалі.

Jaurim
Jaurim

Выканаўцы:

  1. LOONA + Yves
  2. Jaurim
  3. Ueda Marie
  4. TRI.BE
  5. Bring Me The Horizon
  6. Cornelia Jakobs
  7. Fazerdaze
  8. Yuuri
  9. The Naked And Famous
  10. Måneskin

Нягледзячы на тое, што ТОП выканаўцаў можа здацца разнастайным, насамрэч сапраўды слухаў я толькі LOONA, Jaurim і Ueda Marie. Акрамя таго, на першае месца ядапісаў Yves, бо значную частку праслухоўванняў LOONA далі менавіта яе песні. Што тычыцца астатніх… Ну, TRI.BE, напрыклад, былі ў плэйлісце толькі мінулай зімой, Bring Me The Horizon недзе ў жніўні некалькі разоў паслухаў, Cornelia Jakobs таксама слухаў толькі пасля Еўрабачання і яшчэ разок праз некалькі месяцаў, пра Fazerdaze увогуле ўспомніў толькі тыдзень таму і, як аказалася, у яе выйшаў новы мінік. Песні Yuuri гучалі з калонак, калі хацелася сумных балад, а TNAF і Måneskin, здаецца, я слухаў толькі фонам на працы.

Альбомы і сінглы:

  1. Sempiternal (Bring Me The Horizon)
  2. Jaurim (Jaurim)
  3. Veni Vidi Vici (TRI.BE)
  4. Euphoria (Ueda Marie)
  5. Break! (Fazerdaze)
  6. Heartbreaker (Ueda Marie)
  7. [X X] (LOONA)
  8. Merry Spooky X-Mas (Jaurim)
  9. Love Forever (Jaurim)
  10. Kyuusai No Gihou (Susumu Hirasawa)
  11. Happy 25th Jaurim (Jaurim)
  12. goodbye, grief. (Jaurim)
  13. Ichi (Yuuri)
  14. Sour (Olivia Rodrigo)
  15. Recover (The Naked And Famous)
  16. Jubilee (Japanese Breakfast)
  17. Oceanborn (Nightwish)
  18. Teatro d’ira – Vol. I (Måneskin)
  19. Simple Forms (The Naked And Famous)
  20. Sick Love (Odd Eye Circle+)
TRI.BE
TRI.BE
Fazerdaze
Fazerdaze

Спіс альбомаў толькі пацвярджае тое, пра што я казаў вышэй, бо ён амаль напалову складаецца з тых самых трох выканаўцаў: LOONA, Jaurim, Ueda Marie. Але на першых месцах не абышлося без сюрпрызаў. Калі да TRI.BE у мяне пытанняў няма, бо памятаю, як слухаў іх у першая месяцы года, пра Bring Me The Horizon таго ж самага сказаць не магу. Яно і зразумела, нырнуўшы крыху глыбей у статыстыку, я заўважыў, што ўсе праслухоўванні Sempiternal наскробліў за адзін працоўны дзень, 17 жніўня, таму першае месца гэтым разам крыху рандомнае.

З нерандомнага: Break! (Fazerdaze) і Merry Spooky X-Mas (Jaurim). І адзін і другі альбомы выйшлі напрыканцы года, але слухаў я іх сапраўды дастаткова. Таксама адзначу з’яўленне ў дваццатке класікі – Oceanborn. Я ўвогуле вельмі люблю раннія альбомы Nightwish, але апошнія гады не сказаць, каб часта іх слухаў. У гэтым сітуацыю выправіў.

Лепшыя песні:

  1. Sick Love (Odd Eye Circle+)
  2. Doom Doom Ta (TRI.BE)
  3. Spooky Xmas (Jaurim)
  4. Pose (LOONA)
  5. Dara Dara (Ueda Marie)
  6. M87 (Kenshi Yonezu)
  7. Drive (Miyeon)
  8. Bewitched (PIXY)
  9. Come Apart (Fazerdaze)
  10. A Journey (Yves)
  11. Peter Pan (Yuuri)
  12. Hold Me Closer (Cornelia Jakobs)
  13. Catch the Stars (Woo!Ah!)
  14. memeM (Purple Kiss)
  15. Now or Never (April)
  16. O.O (NMIXX)
  17. Drivers License (Olivia Rodrigo)
  18. Zankyosanka (Aimer)
  19. Chronostasis (Bump Of Chicken)
  20. Strawberry Moon (IU)
Kenshi Yonezu
Kenshi Yonezu
Yves
Yves

Апошні спіс – лепшыя песні. З ім было найбольш складана, бо трэба трымацца правіла “адзін выканаўца – адна песня”, а, як ужо можна было зразумець па тэксце вышэй, за 2022-і слухаў я мала каго. Але я паднатужыўся і ўсё ж такі склаў традыцыйны ТОП20. З самага цікавага тут Sick Love ад юніта LOONA, калядна-хэлоўінская Spooky Xmas, моцная Pose ужо ад поўнага склада LOONA, душараздзіраючая M87 ад Kenshi Yonezu і натхняльны кавер A Journey ад Yves зноў жа з LOONA. Насамрэч, калі добра падумаць, то амаль кожная песня вельмі моцна адрозніваецца ад іншых у тым жа спісе, што не можа не радаваць.

На гэтым усё. Па адчуваннях, пост выйшаў карацейшым и пусцейшым за тыя, што былі ў мінулыя гады, але і пісаць яго мне чамусьці было нашмат цяжэй, таму я рады, што на памяць застанецца хоць нешта.