Часу да заканчэння года засталося зусім няшмат, таму я зноў закасаў рукавы і нырнуў у статыстыку сваіх праслухоўванняў, каб традыцыйна падвесці нейкія вынікі і захаваць для гісторыі спісы сваіх музычных пераваг у 2024 годзе.

Гэтым разам нічога ў формуле не мяняў. Перыяд, за які збіраў дадзеныя, такі ж самы, як і ў мінулым годзе, з 1 студзеня па 15 снежня. Пачынаем, як заўсёды, з выканаўцаў.

Крыху нечаканае асарці як у сэнсе геаграфіі (немцы, японцы, карэйцы і адзін фін), так і ў сэнсе жанраў. Калі параўноўваць з годам мінулым, то Dartagnan дадалі адзін пункт і ўрэшце дацягнуліся да першага месца. Следам размясцілася Yves, якая ў гэтым годзе паўторна дэбютавала сольна і нават паспела выпусціць пару міні-альбомаў. Дуэт Yorushika, які як быццам бы ўвесь час заставаўся недзе па-за ТОПам, гэтым разам аж на трэцім месцы. Далей, калі не блытаю, адкрыццё менавіта 2024-га – Atarashii Gakko! Японскі гурт з вельмі асаблівым, я бы сказаў даволі эксперыментальным на мой погляд гучаннем. Unheilig – гурт старых дзянькоў, лепшыя песні якога я слухаю зноў і зноў. Lil Cherry – яшчэ адно захапленне зыходзячага. Упершыню даведаўся пра яе дзякуючы калабу з Yves, потым глянуў лайв-мікс хітоў, а затым ужо і на Spotify паслухаў. Нават нягледзячы на тое, што я не фанат рэпа, некаторыя песні Lil Cherry зачапілі і гэтага хапіла для пападання ў выніковы спіс. Закрываюць ТОП вакалісты: Yerin Baek, Marko Hietala, Chuu і Yuuri. Кожнага з іх люблю па-свойму, кожнага слухаю не першы год і мабыць не апошні.

Альбомы:

  1. Magic Lantern (Yorushika)
  2. Lichterland – Best Of (Unheilig)
  3. I Did (Yves)
  4. Chef Talk (Lil Cherry)
  5. LOOP (Yves)
  6. Herzblut (Dartagnan)
  7. Verehrt und verdammt (Dartagnan)
  8. Суперпазіцыя (Петля Пристрастия)
  9. Ichijikikoku (Atarashii Gakko!)
  10. Spell Of Iron MMXI (Tarot)
  11. <K> (Heejin)
  12. Seit an Seit (Dartagnan)
  13. Felsenfest (Dartagnan)
  14. Howl (Chuu)
  15. Hibiki (Yuuri)
  16. Strawberry Rush (Chuu)
  17. Pyre of the Black Heart (Marko Hietala)
  18. Ichi (Yuuri)
  19. Brother (Morten Harket)
  20. Every letter I sent you. (Yerin Baek)
Atarashii Gakko!
Петля Пристрастия

ТОП альбомаў збольшага падкрэслівае тое, што і так было бачна па спісу выканаўцаў. Адразу чатыры альбома Dartagnan, два (бо больш не існуе) альбома Yves, зборка хітоў Unheilig і крыху астатніх. З адметнага – “Суперпазіцыя”, якая ўскочыла ў апошні вагон. Даведаўся пра альбом толькі ў снежні, але наслухаць паспеў.

Лепшыя песні:

  1. Afterglow (Yves)
  2. Dem Himmel Entgegen (Dartagnan)
  3. Mukkbang! (Lil Cherry)
  4. Bremen (Yorushika)
  5. Big World (Yerin Baek)
  6. Otona Blue (Atarashii Gakko!)
  7. I’ll Never Let You Go (Steelheart)
  8. Aliens (Chuu)
  9. Puhelinlangat Laulaa (Marko Hietala)
  10. Штосьці Добрае (Петля Пристрастия)
  11. Zeit zu gehen (Unheilig)
  12. Algorithm (Heejin)
  13. Hate December (I’ll)
  14. Yoake (Man With A Mission)
  15. Love’s Not Made For My Kind (Tarot)
  16. Emergency Room (Izi)
  17. When Spring Comes (Roy Kim)
  18. Billimillion (Orchestral Arrangement ver.) (Yuuri)
  19. Always (Bon Jovi)
  20. The Reason We Fight (Galneryus)
Yves
Steelheart

Ну і пра песні. Па-першае, адзіны трэк са спіса, які таксама прысутнічаў і ў мінулым годзе, гэта “Aliens” Chuu. Лічу яго найлепшым у яе дыскаграфіі і сёння. Што тычыцца п’едэстала, то там амаль без сюрпрызаў. На першым месцы “Afterglow” – песня з першага мініка Yves. Слухаў яе шмат і свядома, таму чакана. На другім месцы Dartagnan, песні якіх я слухаў альбомамі, то быць прыкладна аднолькава, але “Dem Himmel Entgegen” усё ж такі гучала больш за астатнія. А вось бачыць так высока “Mukkbang!” дзіўна, не ведаю як, але неяк наслухаў песню Lil Cherry аж на трэці радок.

Далей і яшчэ карацей па спісе: “Bremen” Yorushika – любімая песня з альбома Magic Lantern. “Big World” Yerin Baek – лепшая балада года для мяне. “Otona Blue” – сярэдняя, не чакаў убачыць яе вышэй за іншыя песні Atarashii Gakko!, але выйшла, як выйшла. “I’ll Never Let You Go” – фаварыт з дзядоў. Кайфую з голасу вакаліста Steelheart у маладосці, таму на ТОП наслухаў мабыць самую разрыўную ў гэтым сэнсе песню. Пра “Aliens” сказаў вышэй. “Puhelinlangat Laulaa” – рымейк, так сказаць, песні з 60-х у шыкоўным выкананні Marko Hietala. “Штосьці Добрае” – песня, з-за якой я пайшоў гугліць і слухаць альбом цалкам. Вельмі кранальная і змрочная, як па мне. Апошняя дзясятка пераважна баладная, відаць, настрой у 2024-м годзе ў мяне быў лірычны.

Вось і ўсё. Няхай скомкана, але якія ні якія вынікі для захавання памяці падведзены. Зараз засталося толькі яшчэ раз пераслухаць лепшае, павітаць праз тыдзень Новы год, ды скробліць да наступнага выніковага паста.

Бонус:

Ужо пасля падвядзення вынікаў, паслухаў новы альбом Fazerdaze “Soft Power” і настолькі захапіўся, што замовіў сабе LP, нават не маючы прайгравальніка хд Спадзяюся, што гэтым разам спроба атрымаецца больш удалай, чым у выпадку з альбомам dArtagnan, калі ўсё абламілася на стадыі адпраўкі, бо аўстрыйская пошта наклала на Беларусь санкцыі.