Яшчэ адзін год зусім хутка застанецца ў мінулым, таму я як звычайна сеў і ўжо шосты раз запар склаў свой персанальны музычны ТОП. Калі коратка – адносна мінулых гадоў ён стаў крыху цяжэй, больш разнастайным і, як мне падаецца, нават больш цікавым. Для пратаколу адзначу, што спісы складаліся як і раней, дзякуючы лічыльнікам Spotify і last.fm. Паехалі.

У гэтым годзе я паддаўся настальгіі, што добра адлюстроўваюць Placebo і The Unguided на 10 і 9 радках. Вышэй за іх размясцілася Fazerdaze, якая выпусціла альбом “Soft Power” у лістападзе 2024-га, але я пра яго даведаўся толькі ў снежні, таму для папярэдняга ТОПа наслухаць не паспеў. Альбом, дарэчы, шыкоўны настолькі, што я набыў яго на вініле, нават калі яшчэ не меў прайгравальніка. Сёмае месца за Yves. У 2025-ым яна выпусціла толькі адзін міні-альбом, які, на мой погляд, слабейшы за папярэднія, але ўсё яшчэ нічога. Yerin Baek я слухаў у пачатку года, а потым амаль у канцы, калі выйшаў новы альбом (спойлер: ён ёсць у ТОПе ніжэй). Chuu выпусціла прыемны на слых мінік, які я сам таго не заўважаючы слухаў вельмі шмат. Marilyn Manson ніколі не знаходзіўся сярод маіх любімцаў, але сваім апошнім альбомам моцна зачапіў. Ну і п’едэстал: Aska – японскі спявак, актыўны з 80-х. Пазнаёміўся з ім у гэтым годзе і адразу ўлюбіўся ў голас, асабліва ў баладах. SawanoHiroyuki[nZk] – кампазітар, зноў жа з Японіі. Слухаў пераважна адзін альбом, але ён выдаўся такім разнастайным, што я з задавальненнем зацёр яго да дзірак. Урэшце, чэмпіён 2025-га года – Beast in Black – фінскі метал гурт, з якім я выпадкова пазнаёміўся падчас сёлетняга фестывалю Summer Breeze і які стаў галоўным адкрыццём за апошнія 12 месяцаў. Здаецца, што іх фірмовая энергічная помесь меладычнага паўэр-метала і электроншчыны ў стылі 80-х будзе суправаджаць мяне і далей.

Альбомы і сінглы:

  1. V (SawanoHiroyuki[nZk])
  2. One Assassination Under God – Chapter 1 (Marilyn Manson)
  3. Dark Connection (Beast in Black)
  4. ASKA the BEST Selection 1988-1998 (Aska)
  5. Only cry in the rain (Chuu)
  6. Flash and Core (Yerin Baek)
  7. Soft Power (Fazerdaze)
  8. Loud Like Love (Placebo)
  9. From Hell With Love (Beast in Black)
  10. Through Worlds of Star Dust (2025 Remastered Version) (Steelheart)
  11. TROLLWALD (Trollwald)
  12. Soft Error (Yves)
  13. Этажи (Molchat Doma)
  14. Knightclub (Feuerschwanz)
  15. Hellven (The Unguided)
  16. Hell Frost (The Unguided)
  17. Berserker (Beast in Black)
  18. Lichterland – Best Of (Deluxe) (Unheilig)
  19. FEVER DREAM (Of Monsters and Men)
  20. Thick as Thieves (Deluxe Edition) (The Temper Trap)
SawanoHiroyuki[nZk]
Marilyn Manson

А зараз кораценька па альбомах: Thick as Thieves – мой любімы альбом The Temper Trap, гурта, пра які я шмат гадоў нічога не чуў, але нядаўна яны выпусцілі некалькі сінглаў і, спадзяюся, хутка справа дойдзе і да першага за дзесяць гадоў альбома. FEVER DREAM – адзін з найлепшых альбомаў Of Monsters and Men. Яны, дарэчы, сёлета выпусцілі новы, але яго я пакуль не паслухаў. Lichterland – нават не альбом, а зборка лепшых хітоў Unheilig, які я напэўна слухаю кожны год. Beast in Black прадстаўлены альбомамі Berserker, From Hell With Love і Dark Connection. Як ужо казаў вышэй, гурт стаў для мяне адкрыццём, таму я круціў усю дыскаграфію, забяспечыўшы ёй адразу тры месцы. З цікавага ў сярэдзіне – TROLLWALD аднайменнага беларускага гурта. Раптоўна наткнуўся на ягоны першы кліп на YouTube і такім чынам даведаўся пра першы альбом. Раней я гурт чуў і бачыў толькі аднойчы шмат гадоў таму, калі ў краіне яшчэ было культурнае жыццё і хлопцы прыязджалі выступаць у Віцебск, таму зараз вельмі прыемна бачыць, што яны яшчэ актыўныя і выпускаюць якасныя песні. З задавальненнем набыў бы вініл, калі б ён існаваў. Наверсе ТОПа заканамерна аказаліся альбомы выканаўцаў, якія апанавалі папярэдні спіс. Пра іх я ўжо збольшага напісаў, таму паўтарацца не буду і проста перайду на галоўнага.

Лепшыя песні:

  1. Kiss a Kitty (Chuu)
  2. Hands Up to the Sky (SawanoHiroyuki[nZk])
  3. One Assassination Under God (Marilyn Manson)
  4. Moonlight Rendezvous (Beast in Black)
  5. Tsutawarimasuka (伝わりますか) (Aska)
  6. See you in hell (Yves)
  7. Arcana (Epica)
  8. Exit Wounds (Placebo)
  9. Soft Power (Fazerdaze)
  10. Mirror (Yerin Baek)
  11. hello goodbye (StarBenders)
  12. Spyniŭsia čas (Trollwald)
  13. Kilonova (The Unguided)
  14. Волны (Molchat Doma)
  15. Come Inside (2025 Remastered Version) (Steelheart)
  16. Television Love (Of Monsters and Men)
  17. Reaching for the Sky (Man with a Mission)
  18. Yung & Rich (DeathbyRomy (ft. Wargasm + bodyimage))
  19. Sam The Brave (Feuerschwanz)
  20. Frankenstein’s Wife (Marko Hietala)
Chuu
StarBenders

Напэўна такой разнастайнасці ў маіх выніках яшчэ не было. Тут вам і хэві-метал ад Marko Hietala, і фэнтэзі-мідзівал-рок ад Feuerschwanz, і электра-хардкор ад DeathbyRomy з Wargasm, індзі ад Of Monsters and Men, Fazerdaze і Yerin Baek, сучасны глэм ад StarBenders, фолк ад Trollwald і пост-панк ад Molchat Doma, а таксама поп і рок усіх калібраў ад Yves, Aska, Placebo, SawanoHiroyuki[nZk] ды іншых. Словам, сваім выніковым плэйлістом я больш чым задаволены.

Штогадовы бонус:

Пакуль калякаў пост зразумеў, что назьбіраў матэрыяла на тое, как стварыць ТОП дзесяцігодзя. Але пісаць асобны пост жадання няма, таму прыляплю свою залу славы па выніках 2016-2025 на last.fm сюды. Месцы з 1 па 10.

Выканаўцы: Kim Taeyeon, Yorushika, Dartagnan, LOONA, Aimer, Susumu Hirasawa, Yerin Baek, FTIsland, Red Velvet, Ueda Marie.

Альбомы: My Voice (Kim Taeyeon), Elma (Yorushika), [X X] (LOONA), Heartbreaker (Ueda Marie), Nightmare – Escape the ERA (Dreamcather), Purpose (Kim Taeyeon), Lichterland – Best Of (Unheilig), That’s Why I Gave Up on Music (Yorushika), V (SawanoHiroyuki[nZk]), Penny Rain (Aimer).

Песні: Time Lapse (Kim Taeyeon), Evening calm,Somewhere,Fireworks (Yorushika), Why So Lonely (Wonder Girls), Butterfly (LOONA), Which a Star (Dreamcatcher), Love poem (IU), Next Level (aespa), Where you at (LOONA), Starry Night (Jessica Jung), Mayday (Dreamcatcher).

Як і чакалася, усё апанаваў кейпоп. І хаця за выключэннем асобных артыстаў я ўжо некалькі гадоў яго амаль не слухаю, выціснуць лідараў вельмі няпроста. Што ж, паглядзім як зменіцца сітуацыя яшчэ праз пяток гадоў.