Schovišča

Miesca, dzie zachavany historyi

Пераходны ўзрост

Праз 6 гадоў дарваўся да таго, каб зноў Сціпла пра нешта напісаць. Сёння паглядзеў міні-серыял Adolescence (Пераходны ўзрост) на Netflix і яшчэ падчас прагляду вырашыў, што дзеля такіх рэдкіх алмазаў і трымаю штомесячную падпіску. У серыяле якасна абсалютна ўсё: сюжэт, акцёры, аператарская работа, рэжысура і г.д. Паглядзеў на адным дыханні ад першай да апошняй хвіліны. […]

Нечаканае вяртанне да анімэшных каранёў

Ніколі не кажы ніколі. Сапраўды так. Яшчэ пару месяцаў таму, я наўрад ці мог сабе ўявіць, што буду пісаць пост пра анімэ, нават зноў глядзець яго, хіба што асобныя паўнаметражкі, бо маё паўнавартаснае анімэшнае жыццё скончылася недзе ў 2014-м. Ужо не памятаю як і чаму завязаў, але за апошнія 6 гадоў у спісе прагледжанага з’явілася […]

Пекла – гэта іншыя

Пару дзён таму я пісаў пра тое, што за выходныя амаль цалкам паглядзеў серыял. Дык вось, гэта была зусім свежая містычна-хорарная карэйская дарамка. Соль замесу: малады пусанскі хлопец ЧонУ пасля службы ў войску з’язджае ў Сеул на працу па запрашэнні сябра. У кішэнях пуста, таму ён вымушаны пасяліцца ў непрывабным інтэрнаце на ўскрайку, жыхары якога […]

Кастрычніцкі кінаўікенд

Мінулыя выходныя прайшлі максімальна прадуктыўна. Не ўлічваючы аднаго рамённага сняданку ў лесе ля чыгункі, увесь свой час я ахваряваў прагляду кіно. Як ітог: шэсць поўных метраў па дзве гадзіны і адзін амаль прагледжаны серыял. Чым не падстава для новага сціслага запісу. Sabaibaru famirî… …у маёй фільматэцы, ці Survival Family, ці Сямейнае выжыванне, ці Сям’я выжывальцаў… […]

Аладзін

Калі табе перавальвае за 25 год, усё часцей не хапае часу не толькі нешта пісаць пра кіно, а нават глядзець яго. Але гэтым летам я ўпершыню за некалькі гадоў сыйшоў на адпачынак ад пастаяннай працы і зараз марную вольны час на гульні і фільмы. Увечары збіраюся на другую частку “Яно”, а пару дзён таму паглядзеў новага Дыснэеўскага Аладзіна.

Аднойчы ў Галівудзе

Аднойчы ў Галівудзе Таранціна зняў свой дзевяты фільм. Аднойчы ў Віцебску (няўжо) гэты фільм паказалі ў кінатэатрах. Зразумела, нельга было на яго не схадзіць.