Музычныя вынікі 24-га
Часу да заканчэння года засталося зусім няшмат, таму я зноў закасаў рукавы і нырнуў у статыстыку сваіх праслухоўванняў, каб традыцыйна падвесці нейкія вынікі і захаваць для гісторыі спісы сваіх музычных пераваг у 2024 годзе.
Часу да заканчэння года засталося зусім няшмат, таму я зноў закасаў рукавы і нырнуў у статыстыку сваіх праслухоўванняў, каб традыцыйна падвесці нейкія вынікі і захаваць для гісторыі спісы сваіх музычных пераваг у 2024 годзе.
Раптоўна наткнуўся на новае відэа “Петли Пристрастия” на “Хавай”, пасля якога зайшоў на канал каб глянуць, што ў гурта новага. Аказалася, што з моманту калі я яго апошні раз слухаў, шмат чаго змянілася. Напрыклад, месяц таму выйшаў новы альбомы, першы, на колькі ведаю, на беларускай мове. Зацікавіўшыся, я глянуў яшчэ адно відэа, а затым паслухаў […]
Калі не лічыць дзяцінства, у якім проста не было іншага выбару, я ніколі не меў звычкі набываць фізічныя копіі чаго-небудзь, але з гадамі пакрысе пачаў заглядвацца на “картон”…
Вось і надышоў час зноў падводзіць музычныя вынікі мінулага года. Па ўласных адчуваннях, гэтым разам я слухаў больш каго і больш чаго, таму і вынікі, здаецца, атрымаліся разнастайнымі. Спісы ніжэй складаліся па тых жа правілах, як і ў мінулым годзе, з адным толькі адрозненнем: гэтым разам я не дачакаўся самага канца, а ўзяў дадзеныя па […]
Яшчэ адзін год імкліва падыходзіць да свайго завяршэння і гэта значыць, што надышоў час падводзіць чарговыя музычныя вынікі. Калі казаць шчыра, то 2022-і год для мяне быў зусім не пра музыку. На фоне ўсіх змрочных падзей, былі перыяды, калі я на працягу тыдняў музыку не слухаў увогуле, таму амаль ніякіх новых адкрыццяў ніжэй не будзе. […]
Сышоў яшчэ адзін каляндарны год і я зноў вырашыў звярнуцца да статыстыкі, якая з большага адлюстроўвае мае ўласныя перавагі на музычным фронце. У 2021-м я нарэшце па-сапраўднаму адкрыў для сябе Spotify і большасць часу слухаў музыку менавіта там, таму думаю, што скроблы за гэты год найбольш дакладна адлюстроўваюць рэальную карціну. Але адмаўляцца ад сістэмы з […]
Калісьці даўно, яшчэ да стварэння гэтага сайта, на маім старым блогу была асобная рубрыка “Banjo” у якой я пісаў пра цікавых музыкаў. З нараджэннем Сховішча, рубрыка была перанесена структурна, але дагэтуль яна заставалася пустой. Сёння гэта зменіцца, бо ў маёй фанатэцы з’явіўся новы цікавы гурт пра які вельмі хочацца напісаць. Не ведаю наколькі BAND-MAID знакамітыя […]
Мала чаго добрага можна сказаць пра 2020-ы год. Для мяне ён асацыюецца з пасадкамі, каранавірусам, беларускімі “выбарамі” і зноў пасадкамі. Але сёння не пра ўсю гэтую чэрнь, а пра вечнае, пра музыку. Музыку, якую я слухаў на працягу апошніх 366 дзён. Мінулай вясной я ўжо пісаў невялікі пост пра тое, што наслухаў за апошнія 5 […]
Пакуль навокал толькі і размовы, што пра каранавірус, я ўспомніў пра існаванне свайго акаўнта на last.fm. Зайшоў, і нават здзівіўся, бо, як аказалася, доўгі час на адной-двух маіх прыладах быў наладжаны скроблінг. Такім чынам, сэрвіс сабраў крыху няпоўную, але ўсё ж статыстыку, пра мае музычныя перавагі і тое, як яны змяняліся на працягу апошніх пяці […]